Уладзімір Беражкоў адмовіўся даваць паказанні па справе Максіма Суботкіна

21/09/2016 - 14:13

На судзе над былым гендырэктарам ХК "Дынама-Мінск" Максімам Суботкіным былы генеральны менеджэр Уладзімір Беражкоў адмовіўся даваць сведчанні. Як перадае БелаПАН, Беражкоў скарыстаўся правам не сведчыць супраць сябе. Суддзя палічыў мэтазгодным зачытаць падчас працэсу пратаколы допытаў Беражкова на папярэднім следстве.

Справу Суботкіна разглядае суд Першамайскага раёна Мінска.

Беражкова і Суботкіна затрымалі ўлетку 2015 года. Суботкіна вінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры. Беражкова абвінавацілі ў завалоданні грашовымі сродкамі клуба на 1 млрд 90 млн рублёў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.

У лютым 2016 года Следчы камітэт паведаміў, што абодва абвінавачаныя кампенсавалі амаль 3 млрд рублёў шкоды. Таксама яны напісалі прашэнні на імя Лукашэнкі, каб іх вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.

6 красавіка Беражкова выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. А потым яго крымінальная справа была спыненая са згоды кіраўнік дзяржавы. А вось Суботкіна Лукашэнка чамусьці не памілаваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі