Starlink, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Расійскі аналаг Starlink плануецца тэставаць у Беларусі. Камерцыйны запуск прызначаны на 2027 год.
Як паведамляе ТАСС, выпрабаванні расійскага спадарожнікавага інтэрнэту ад "Бюро 1440" будуць праводзіць сумесна з "Белінтэрсатам".
Расійскую сістэму спадарожнікавага інтэрнэту называюць "Рассвет". Да канца 2026-га плануецца правесці серыю лакальных выпрабаванняў і падключэнняў. Акрамя Беларусі расійскі бок вядзе перамовы і з іншымі краінамі.
Беларусь у лютым падтрымала заяўку на рэгістрацыю сеткі ў Міжнародным саюзе электрасувязі.
У Мінсувязі Беларусі падкрэслівалі, што спадарожнікавы інтэрнэт патрэбны ў мясцінах, дзе пракладаць оптавалакно дорага і складана — на Палессі, у запаведніках, аддаленых аграсядзібах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут