Улады ЗША заклікаюць "асабліва Расію" паважаць суверэнітэт Беларусі

16/09/2020 - 18:08

Улады ЗША заклікаюць усе краіны, "асабліва Расію", паважаць суверэнітэт Беларусі. Пра гэта 16 верасня заявіў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Майк Пампеа, паведамляе ТАСС. Адбылося гэта на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам. Па словах Пампеа, яны абмяркоўвалі пытанне беларускага суверэнітэту.

ЗША каардынуюць з еўрапейскімі краінамі свае дзеянні па ўвядзенні санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска, дадаў Майк Пампеа.

Якраз у сераду Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад "палітычным актывам краіны", заявіў, што ЗША — "агрэсар", які нібыта стаіць за пратэстамі ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі