Улады Мінска адмовіліся ад ідэі музея ў Пішчалаўскім замку

06/07/2024 - 09:28

Пішчалаўскі замак / "Позірк"

Музея ў Пішчалаўскім замку не будзе. Пра гэта расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько.

— Так, сапраўды разглядалася такая магчымасць, але ад гэтай ідэі адмовіліся. Размяшчэнне Нацыянальнага гістарычнага музея ў гэтым комплексе не плануецца. Сёння гарадскімі службамі вядзецца праца над тым, каб прыстасаваць гістарычны аб'ект пад іншыя функцыі.

Пра якія менавіта функцыі ідзе гаворка, чыноўнік не ўдакладніў.

Раней у комплексе Пішчалаўскага замка на вуліцы Валадарскага размяшчаўся следчы ізалятар. Цяпер будынкі вызваленыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі