Улады ліквідуюць Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

29/12/2022 - 15:35
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч / Еўрарадыё

10 студзеня ў Вярхоўным судзе пройдзе суд па ліквідацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Пазоў на ліквідацыю таварыства падало Міністэрства юстыцыі. Працэс будзе весці суддзя Кацярына Якутовіч.

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры — адна з найстарэйшых культурна-гістарычных арганізацый у Беларусі. Яна дзейнічае ажно з 1966 года. Спярша гэта была дзяржаўна-грамадская інспекцыя па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонд. Ён, дарэчы, фінансаваў рэстаўрацыю такіх помнікаў, як Сафійскі сабор у Полацку, кальвінісцкія зборы ў Заслаўі і Смаргоні. Пазней таварыства стала грамадскай арганізацыяй, незалежнай ад дзяржавы.

Ад 2007 года арганізацыяй кіруе гісторык-этнолаг і культуролаг Антон Астаповіч

"Зачыстка" грамадскіх арганізацый у Беларусі ідзе з ліпеня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі