Украінскія ратавальнікі паказалі, як дапамагаюць пацярпелым на Херсоншчыне

07/06/2023 - 18:20
Ратавальная аперацыя працягваецца / t.me/dsns_telegram/

Украінскія ратавальнікі паказалі, як разам з паліцыяй і мясцовымі ўладамі дапамагаюць пацярпелым на Херсоншчыне. Працуюць больш за 300 адзінак тэхнікі і амаль 1800 чалавек. Яны ратуюць і людзей, і жывёлаў.

На 15-ю гадзіну выратавалі 1,7 тысячы чалавек, у тым ліку больш за сто дзяцей. А ўкраінскія вайскоўцы выратавалі маці з сынам на левабярэжжы Дняпра, адкуль адступілі расійскія акупанты. Іх заўважылі ў затопленым доме з дапамогай дрона. Ён жа перадаў ваду для сям'і. А пасля ўдала была праведзена выратавальная аперацыя.

Частка Херсоншчыны была затоплена пасля падрыву расіянамі ўначы 6 чэрвеня Кахоўскай ГЭС.

t.me/dsns_telegram/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі