Украінскія перасяленцы: Такое адчуванне, што мы вярнуліся ў СССР

23/11/2016 - 17:21

Пракаментаваць сітуацыю са статусам сям’і Уладзіміра і Віты Крокваў просім начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бегуна.

“У іх ёсць дазвол на пражыванне (на тэрыторыі Беларусі — Еўрарадыё) на падставе працоўнай дзейнасці. А яны б хацелі атрымаць від на жыхарства? Тут сапраўды так: каб від на жыхарства атрымаць — неабходнае хадайніцтва раённага выканаўчага камітэта пра тое, што яны з’яўляюцца спецыялістамі, у якіх маюць патрэбу арганізацыі Рэспублікі Беларусь. Такі механізм легалізацыі. Калі ж яны лічаць, што яны ўцекачы (з зоны баявых дзеянняў — Еўрарадыё), то мусяць звярнуцца ў абласное ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі з хадайніцтвам аб наданні статуса ўцекача альбо аб прадстаўленні дадатковай абароны”.

На пытанне, колькі ўсяго з 2014 года ўкраінцаў прыехала ў Беларусь, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі адказаць не можа. Кажа, такой лічбы ў іх няма. Тым больш што людзі пастаянна прыязджаюць і з’язджаюць. Сказаў толькі, што, па звестках на 1 лістапада, з 1 студзеня 2016 года з Украіны ў Беларусь прыехала 17 тысяч чалавек. З іх 2732 чалавекі атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне. 

Фота Змітра Лукашука, відэа Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі