Украінскія памежнікі параўналі Беларусь і Расію — адрозненняў шмат

27/10/2023 - 16:38

Беларуска-ўкраінская мяжа / Reuters

Украінскія памежнікі не бачаць перамяшчэння вайсковай тэхнікі або асабістага складу на мяжы з Беларуссю, цытуе спікера ўкраінскай памежнай службы Андрэя Дземчанку выданне "Укрінформ".

Ён адзначыў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю адрозніваецца ад сітуацыі на мяжы з Расіяй. Да прыкладу, выведку на мяжы беларусы не вядуць — у адрозненне ад расіян.

"На мяжы з РФ Расія спрабуе выкарыстоўваць разнастайнае абсталяванне для таго, каб весці выведку, у тым ліку беспілотнікі. А таксама ДРГ, якія даволі часта цяпер выяўляем на Сумскім кірунку", — кажа Дземчанка.

І ўсё ж падраздзяленні памежнікаў умацоўваюць лінію дзяржмяжы з Беларуссю. Гаворка ідзе пра сотні кіламетраў супрацьтранспартных равоў, платы, бліндажы, траншэі і іншых абарончых збудаванні, узведзеныя ўздоўж мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі