Украінскія марскія дроны затапілі расійскі ваенны карабель каля берагоў Лівіі

23/11/2026 - 11:05

Порт, дзе патануў расійскі карабель / Vantor

Расійскі ваенны карвет "Меркурый" затануў на ваенна-марской базе ў лівійскім Бенгазі ў ноч на 22 лістапада. Гэта адбылося пасля таго, як яго атакавалі ўкраінскія марскія беспілотнікі.

Кампанія спадарожнікавай здымкі Vantor ідэнтыфікавала патанулы карабель як расійскі карвет "Меркурый". Улады Усходняй Лівіі паведамілі, што карабель ішоў у Расію і спыніўся ў Бенгазі, каб папоўніць запасы паліва і харчавання.

У СБУ паведамілі, што атака вялася сямю безэкіпажнымі катарамі ўкраінскай вытворчасці. На борце "Меркурыя", паводле інфармацыі СБУ, быў яшчэ шматфункцыянальны верталёт Ка-27, які таксама пайшоў на дно.

Акрамя таго, ўкраінскія марскія беспілотнікі паразілі расійскі сухагруз "Ангара". У СБУ кажуць, што ён выкарыстоўваўся для забеспячэння вайсковай лагістыкі РФ,

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі