Украінскія БПЛА ўдарылі па нафтаваму тэрміналу, дата-цэнтру VK і складу Ozon у Пецярбургу

18/10/2026 - 14:50

Масіраваны налёт ЗСУ на горад і вобласць / Скриншот видео

У ноч на 18 кастрычніка украінскія беспілотнікі масіравана атакавалі Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць. Пад удар трапілі Пецярбургскі нафтавы тэрмінал, дата-цэнтр VK і лагістычны цэнтр Ozon, паведамляюць мясцовыя ўлады і ўкраінскія маніторынгавыя каналы.

Пажары ўзніклі ў Неўскім, Краснасельскім, Краснагвардзейскім і Маскоўскім раёнах горада, а таксама на нафтабазе "Ручьи" і прамысловых складах у Калпінскім раёне.

Аб удары па Пецярбургскім нафтавым тэрміналу паведамляюць маніторынгавы канал Exilenova+ і ASTRA. Прапускная здольнасць комплексу складае 12,5 млн тон у год. Кампанія Fire Point удакладніла, што ўдар нанеслі беспілотнікі FP-1.

Прэс-служба "УКантакце" пацвердзіла атаку на дата-цэнтр у Ленінградскай вобласці і зрабіла заяву. Як адзначае ASTRA, карыстальнікі скардзіліся на перабоі ў рабоце сацсеткі і звязаных платформаў.

Праз атакі ўводзілі абмежаванні ў аэрапорце Пулкава і на асобных участках Заходняга хуткаснага дыяметра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі