Украінскі генерал гатовы здацца ў палон за магчымасць вывезці дзяцей з Марыупаля

25/03/2022 - 06:12

Украінскі генерал паліцыі Вячаслаў Аброськін заявіў, што гатовы здацца ў палон расіянам за магчымасць эвакуяваць дзяцей з Марыупаля. Пра гэта ён напісаў у сацсетках.

"Сёння ў цалкам разбураным горадзе засталося шмат дзяцей, якіх, калі не выратаваць зараз, яны загінуць у найбліжэйшыя дні, час ідзе ўжо на гадзіны. Звяртаюся да расійскіх акупантаў: дайце магчымасць вывесці дзяцей з Марыупаля, замест яшчэ жывых дзяцей прапаную сябе", — заявіў Аброськін. 

Ён папрасіў тры дні, каб арганізаваць эвакуацыю дзяцей. "На апошнім блокпосце падчас зваротнага праезду з дзецьмі здаюся ў палон", — дадаў ён.

Аброськін піша, што ён уключаны ў расійскія санкцыйныя спісы і знаходзіцца ў расійскім вышуку. Ён заяўляе, што расіяне ладзілі замах на яго жыццё. Аднак ён гатовы здацца.

"Гэта мая асабістая ініцыятыва. Маё жыццё належыць мне аднаму, і я яго прапаную ў абмен на жыцці дзяцей, якія яшчэ застаюцца ў Марыупалі", — гаворыцца ў яго звароце.

Пазней генерал дадаў, што да яго звяртаюцца і іншыя афіцэры, гатовыя таксама здацца ў палон у абмен на эвакуацыю дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі