Украінец ехаў у Беларусь са 167 металічнымі капканамі (фота)

17/03/2017 - 06:39

Украінец ехаў у Беларусь са 167 металічнымі капканамі. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Макраны" на беларуска-ўкраінскай мяжы. 42-гадовы мужчына, жыхар Валынскай вобласці Украіны, ехаў на аўтамабілі "Audi" па "зялёным" калідоры ды заявіў, што не мае тавараў для асабістага карыстання, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак легкавік праверылі і ў багажніку знайшлі капканы для палявання розных мадэляў і формаў.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, незадэклараваны груз забралі да рашэння суда. Яго ацанілі на суму больш за 2,5 тысячы рублёў. Дарэчы, летась беларускія мытнікі ўжо затрымлівалі ўкраінца з 300 капканамі на агульную суму 6 тысяч рублёў. Паводле рашэння суда іх канфіскавалі, а мужчыну аштрафавалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі