Украіна знайшла два альтэрнатыўныя наземныя маршруты для экспарту збожжа

21/05/2022 - 13:27
Экспарт зерня з Украіны

Украіна разам з заходнімі партнёрамі распрацавала два наземныя маршруты для экспарту збожжа. Яны стануць альтэрнатывай марскім перавозкам у сітуацыі, калі Расія блакуе ўкраінскія марскія парты.

"Расія выракае мільёны людзей на голад, блакуючы нашы парты, — заяўляе міністр замежных спраў Украіны Зміцер Кулеба. — Разам з партнёрамі Украіна знайшла два альтэрнатыўныя наземныя маршруты для дастаўкі харчовага экспарту і выратавання Афрыкі і іншых рэгіёнаў ад голаду".

Тым часам расіяне дзясяткамі тон вывозяць збожжа з акупаваных украінскіх тэрыторый. У тым ліку і морам — праз порт Бярдзянск. Аднак патэнцыйныя пакупнікі ўжо зразумелі, што збожжа, якое праходзіць па дакументах як расійскае, на самой справе скрадзена ва Украіне. І не жадаюць яго купляць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі