Украіна: выдача расійскіх пашпартоў жыхарам Данбаса блакіруе "Мінскі працэс"

19/06/2019 - 17:35

Выдача расійскіх пашпартоў жыхарам акупаваных тэрыторый Данбаса блакіруе "Мінскі працэс". Такую пазіцыю выказвае ўкраінскі бок па выніках сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, якая прайшла сёння ў Мінску. Паводле Даркі Аліфер, прэс-сакратаркі Леаніда Кучмы (ён прадстаўляе на перамовах Украіну), выдача расійскага грамадзянства жыхарам Данбаса ставіць пад пагрозу працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту.

Усталяванне рэжыму цішыні магло б змяніць да лепшага сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, перадусім для мірных жыхароў з абодвух бакоў лініі сутыкнення. Аднак абвастрэнне, якое назіраецца цягам апошніх дзён, замінае гэтай мірнай ініцыятыве. Падгрупе па бяспецы даручана распачаць падрыхтоўку да так званага "хлебнага перамір'я". У такіх умовах маніторынгавая група АБСЕ павінна атрымаць надзейны і бяспечны доступ па ўсёй тэрыторыі Украіны згодна з яе мандатам.

Таксама падчас сустрэчы закраналіся пытанні размініравання тэрыторыі Данбаса: там былі закладзеныя выбуховыя прыстасаванні на 7 тысячах квадратных кіламетраў. Н мінулым тыдні ў Марыупалі адкрыўся Цэнтр размініравання, які займаецца гэтай праблемай.

Абмяркоўвалася праца па вызваленні палонных асоб, а таксама пытанні стабільнага водазабеспячэння мірных жыхароў Данбаса.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі