Украіна спыняе транзіт траціны газу, бо кампрэсарную станцыю захапілі акупанты

10/05/2022 - 16:59

Украіна спыняе транзіт газу праз кампрэсарную станцыю (КС) Навапскоў, паведамляецца на сайце аператара газатранспартнай сістэмы Украіны.

Прычына — страта кантролю над поўначчу Луганскай вобласці, якую захапілі акупанты. 

Праз КС Навапскоў праходзіла амаль траціна газу з Расіі у Еўропу — да 32,6 мільёнаў кубаметраў за суткі.

Гэта бадац што першы выпадак за ўсю расійска-ўкраінскую вайну, калі Украіна заяўляе пра немагчымасць кантраляваць пастаўкі газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі