Украіна патрабуе перагледзець рашэнне аб допуску на Алімпіяду Івана Літвіновіча

07/03/2024 - 18:10

Іван Літвіновіч / sportedu.by

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны і ўкраінскае Міністэрства моладзі і спорту патрабуюць перагледзець рашэнне аб допуску на Алімпіяду пяці спартсменаў, якія выступаюць у скачках на батуце. Чацвёра з іх з Расіі і адзін з Беларусі — Іван Літвіновіч. У лісце ў Міжнародны алімпійскі камітэт і ў Міжнародную федэрацыю гімнастыкі падкрэсліваецца, што беларускі спартсмен удзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах і падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Расіяне яшчэ падтрымліваюць і вайну ва Украіне. Прыкладаюцца спасылкі на публікацыі і відэа, якія гэта пацвярджаюць.

Яшчэ ў пачатку лютага ўкраінскія СМІ абураліся, што "нейтральны" Літвіновіч дапушчаны да міжнародных спаборніцтваў. У 2020-м ён падпісваў ліст у падтрымку Лукашэнкі.

facebook.com/olympicua/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі