Украіна атакавала склад з іранскай балістыкай у Валгаградскай вобласці РФ

29/09/2024 - 08:36

Пажар на вайсковым складзе ў Катлубані / Telegram

Украінцы атакавалі склад з іранскай балістыкай і пускавымі ўстаноўкамі для яе ў мястэчку Катлубань (Валгаградская вобласць РФ). Там дэтануюць боепрыпасы: чутныя і бачныя выбухі (на фота вышэй).

Таксама ўкраінскія беспілотнікі атакавалі аэрадром у Ейску ў Краснадарскім краі РФ. Там пачаўся пажар.

Па падліках расійскага Мінабароны, у начной атацы ўдзельнічала больш за 100 дронаў (усе яны, вядома ж, знішчаныя яшчэ на падлёце да цэляў).

Расія, у сваю чаргу, ударыла авіябомбамі па Запарожжы. Часткова знішчаны шматпавярховік. Пацярпела сама меней 6 чалавек (на фота ніжэй).

Наступствы ўдара па Запарожжы / МНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі