Украіна ацэньвае сваю шкоду ад вайны на 326 млрд долараў

06/09/2022 - 06:50

Украіна на сённяшні дзень ацэньвае сваю шкоду ад вайны на 326 млрд долараў. Пра гэта заявіў украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль. Паводле яго слоў, "прамыя фізічныя страты" падлічылі сумесна з экспертамі Сусветнага банку. 105 млрд долараў з гэтай сумы трэба патраціць на аднаўленне разбуранага вайной.

Шмыгаль у Бруселі ўдзельнічаў у пасяджэнні Савета асацыяцыі ЕС і Украіны.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што на гэтым тыдні Украіна атрымае дадаткова 5 млрд еўра макраэканамічнай дапамогі. Дагэтуль ЕС прадаставіў Кіеву 10 млрд еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі