Указ "пра А.А. Уцюрына" №158 Лукашэнка падпісаў яшчэ 24 красавіка

30/04/2019 - 17:21

Указ "пра А.А. Уцюрына" №158 Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 24 красавіка. 30 красавіка дакумент паступіў у Нацыянальны рэестр, але змест дакумента не раскрываецца. 

Можна меркаваць, што дакумент датычыць зняцця Уцюрына з пасады намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі. 

Пра тое, што КДБ затрымаў Андрэя Уцюрына, СМІ паведамілі 29 красавіка. Афіцыйнага пацвярджэння гэтага затрымання дагэтуль няма. Раней Уцюрын кіраваў службай аховы прэзідэнта.
 
Паводле неафіцыйных звестак, высокапастаўленага сілавіка затрымалі каля тыдня таму за хабар у 150 тысяч долараў. Яго катэдж апячатаны. 

Паведамленне на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі