Uh wow: Ілан Маск прэзентаваў браніраваны пікап будучыні

22/11/2019 - 08:35

Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск прадставіў браніраваны пікап Cybertruck. Адбылося гэта 21 лістапада на прэзентацыі ў Лос-Анджэлесе, якая транслявалася ў жывым эфіры

tesla.com

Электрамабіль атрымаўся вельмі футурыстычным. Як напісаў сам Ілан Маск у “Твітэры”, на дызайн пікапа натхніў аўтамабіль-амфібія з фільма пра Джэймса Бонда “Шпіён, які мяне кахаў” (1977).

Электрамабіль будзе выпускацца ў трох варыянтах: з далёкасцю ходу 400 кіламетраў, 480 кіламетраў і 800 кіламетраў. 

tesla.com

Кошты на Tesla Cybertruck пачынаюцца ад 39 900 долараў. Самая топавая мадэль будзе каштаваць 69 900 долараў. На сайце кампаніі ўжо можна зрабіць перадзамову, аднак у продажы браніраваны электрамабіль з’явіцца толькі ў 2021 годзе.

tesla.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі