Трэці ўезд аўто на тэрыторыю аэрапорта Мінск становіцца платным

26/09/2016 - 07:27

Новаўвядзенні для аўто на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск пачынаюць дзейнічаць з 26 верасня, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу аэрапорта.

Пры першым і другім за суткі наведванні аэрапорта аўтамабіль можа бясплатна знаходзіцца на яго тэрыторыі да 20 хвілінаў. Пры трэцім і больш візіце кіроўцу аўто давядзецца заплаціць згодна з тарыфам з моманту ўезду на прывакзальную плошчу. Бясплатны ліміт пры гэтым прадастаўляцца не будзе.

Калі аўтамабіль падчас першага ці другога ўезду пратэрмінуе бясплатны ліміт, то кіроўца будзе вымушаны заплаціць. Кожная поўная або няпоўная гадзіна знаходжання на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта будзе каштаваць 10 рублёў. Аплата адбываецца ў аўтаматычных касах або павільёне пункта выезду.

У прэс-службе аэрапорта кажуць, што новыя правілы ўводзяцца для забеспячэння максімальна камфортнага перамяшчэння пасажыраў і аўтамабільнага транспарту на прывакзальнай плошчы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі