УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў футбольную зборную Расіі

14/06/2016 - 13:15

УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў футбольную зборную Расіі да канца чэмпіянату Еўропы 2016 года. Таксама Расійскі футбольны саюз быў аштрафаваны на 150 тысяч еўра. Дыскваліфікацыя будзе задзейнічаная толькі ў выпадку паўтарэння беспарадкаў на стадыёнах у наступных матчах зборнай Расіі (бліжэйшы — 15 чэрвеня са зборнай Славакіі ў горадзе Ліль), інфармуе meduza.io.

Як паведамляла Еўрарадыё, перад і пасля матчу на "Еўра-2016" паміж зборнымі Расіі і Англіі ў Марсэлі 11 чэрвеня адбываліся сутычкі паміж заўзятарамі. Калі гульня скончылася, група расійскіх заўзятараў прарваліся ў сектар стадыёна, у якім знаходзіліся англійскія фанаты, і распачалі бойку (на відэа). Агулам пацярпелі 35 чалавек, адзін з якіх знаходзіцца ў крытычным стане. З-за паводзінаў расійскіх заўзятараў на стадыёне УЕФА распачаў дысцыплінарную справу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі