Удзельніку "партызанскай групы" анархістаў тэрмін павялічылі амаль да 23 гадоў

04/10/2024 - 16:22

Беларускія партызаны, 2020 год. Сяргей Раманаў справа / Telegram

Удзельніка "партызанскай групы" беларускіх анархістаў, палітвязня Сяргея Раманава асудзілі яшчэ на два гады зняволення. Суд Горацкага раёна (суддзя — Наталля Фамічова) у канцы верасня прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса ("злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"). 

У сакавіку 2023 года па тым жа артыкуле да 20 гадоў зняволення Раманава было дададзена 11 месяцаў пазбаўлення волі. Цяпер ён знаходзіцца ў турме №4 у Магілёве. Яго агульны тэрмін складае амаль 23 гады.

Сяргея Раманава затрымалі 29 кастрычніка 2020 года каля мяжы з Украінай разам з іншымі анарха-партызанамі — Ігарам Аліневічам, Дзмітрыем Рэзановічам, Дзмітрыем Дубоўскім (абвінавацілі ў падпале будынка аддзела ДАІ ў Мазыры і аўтамабіляў каля будынка пракуратуры ў Салігорску). Усе яны асуджаны на вялізныя тэрміны зняволення. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі