Удары па Іране і вызваленне палітзняволеных — дыпламатыя сілы або торг? Эфір

25/03/2026 - 11:17

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем ключавыя міжнародныя і беларускія палітычныя падзеі з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

Сітуацыя вакол Ірана застаецца напружанай: удары, заявы пра магчымую змену рэжыму, размовы пра перамовы і адначасова — адсутнасць ясных мэт у ключавых гульцоў. Наколькі рэалістычныя размовы пра “звяржэнне рэжыму” без наземнай аперацыі? Чаму некарэктна называць уладу ў Іране “рэжымам аятолаў”? І ці сапраўды ліквідацыя высокапастаўленых чыноўнікаў здольная змяніць сістэму, якая фарміравалася дзесяцігоддзямі?

Асобнае пытанне — ці адрозніваюцца мэты ЗША і Ізраіля. Пакуль адны кажуць пра стрымліванне ядзернай праграмы, другія дэманструюць ваенную сілу. Ці можа канфлікт пашырыцца і ўцягнуць краіны Персідскага заліва? І наколькі рэальныя перамовы, пра якія паведамляюць розныя крыніцы, але якія пры гэтым абвяргаюцца афіцыйным Тэгеранам?

Таксама абмяркуем вызваленне каля 250 беларускіх палітвязняў за адмену часткі санкцый ЗША. Ці можна разглядаць гэта як палітычную здзелку? Ці стане такая практыка рэгулярнай, і як гэта паўплывае на далейшую санкцыйную палітыку?

Разбяромся, якія сцэнарыі магчымыя далей і чаго чакаць у бліжэйшы час.

Эфір пачнецца а 14:00 па Варшаве. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі