У ЗША аўтамабіль заляцеў на другі паверх будынка (фота, відэа)

15/01/2018 - 06:04

У ЗША аўтамабіль заляцеў на другі паверх будынка, у якім знаходзіцца стаматалагічная клініка. Здарэнне адбылося ў горадзе Санта-Ана ў Каліфорніі. Як інфармуе сайт latimes.com, аўтамабіль ехаў па вуліцы на высокай хуткасці і ўдарыўся ў адбойнік, пасля чаго яго падкінула ў паветра і ён прабіў сцяну будынка. На шчасце, людзей у пакоі не было.

Двое чалавек, якія былі ў легкавіку, моцна не пацярпелі, іх вызвалілі ратавальнікі. Кіроўца быў у стане наркатычнага ап’янення.

Фота: Reuters
Фота: Reuters
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі