У Жодзіне школьнікі два дні "партызанілі" на чыгунцы

18/03/2021 - 10:35

У Жодзіне школьнікі два дні — 14-15 сакавіка — "партызанілі" на чыгунцы. Як паведамляе sb.by, два 11-гадовыя хлопцы спрабавалі блакаваць рух цягнікоў. Яны клалі на рэйкі камяні і палкі. У адным выпадку цягнік спыняўся — машыніст заўважыў перашкоду і паведаміў у міліцыю. Ён жа заўважыў, як ад чыгункі ўцякалі падлеткі. На наступны дзень школьнікі вярнуліся на чыгунку, паклалі на рэйкі камяні і "дэталь цацачнай машыны".

Бацькоў хлопцаў пакараюць штрафам.

За падобныя ўчынкі на чыгунцы дарослых у розных рэгіёнах Беларусі прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі