У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек

20/02/2023 - 13:37
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці загінулі 11 чалавек (кіроўца і 10 пасажыраў), а сярод іх дзіця. Як паведамляе прэс-служба МУС, 20 лютага каля 15-й гадзіны на 9-м кіламетры аўтадарогі Смалявічы — Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавіка МАЗ (ён быў з грузам) і маршрутнай таксоўкі. 

Пра прычыны ДТЗ пакуль інфармацыі няма. Як паведамляе СК, крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб".

Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе: сярод 11 загінулых двое падлеткаў. У Смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу шпіталізавалі 9 чалавек (двое ва ўзросце 11 і 17 гадоў), з якіх некалькі — у рэанімацыі, траім робяць аперацыі. У Смалявічы прыехалі лекары з Мінска. У горадзе ўжо знаходзіцца міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Кіроўца МАЗа атрымаў траўмы, яму аказваюць дапамогу, распавёў старшыня СК Дзмітрый Гара.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі