Сцяпан Латыпаў на судзе
У зняволенні палітвязня Сцяпана Латыпава давялі да таго, што ў яго пачалася цынга. Пра гэта расказаў у сацсетках Эдуард Пальчыс, які нядаўна выйшаў на волю.
Іх кароткая сустрэча адбылася на этапе ў верасні 2024-га. Паводле Пальчыса, размова была хвілін на пяць.
"Суіцыдальныя думкі, паўтара года ў адзіночцы. Яму давалі нейкі час не ўсю турэмную ежу (толькі хлеб, яйкі і штосьці яшчэ). У яго пачалася цынга, але доктар заўважыў у патрэбны момант.
Пры гэтым летам 2024-га да яго прыязджалі з пракуратуры наконт памілавання. І ён яго падпісаў. Усё гэта па словах Сцяпана", — падзяліўся ў Фэйсбуку падрабязнасцямі Пальчыс.
Напярэдадні стала вядома, што Сцяпан Латыпаў зрабіў трэцюю спробу самагубства. Ён асуджаны на 8,5 года ўзмоцненага рэжыму. На судзе ён расказаў пра катаванні ў турме і ўчыніў першую спробу суіцыду, уваткнуўшы асадку сабе ў шыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут