У выходныя ў Беларусі абяцаюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы

19/05/2017 - 17:54

У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца цёплае, але няўстойлівае надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 20 траўня, днём у асобных раёнах па поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе +6...+12 градусаў, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе — 3-5 вышэй за нуль. Удзень прагназуюць ад 20 да 25 цяпла, па захадзе — да +27 градусаў.

У нядзелю, 21 мая, уначы ў асобных раёнах, а зранку і ўдзень па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў дыяпазоне 7-14 градусаў цяпла, удзень — ад +17 па паўночным усходзе да +25 па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак, 22 траўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўднёвым захадзе, а днём на захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы слупок паветра пакажа 4-10 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 13 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць +16...+22 градусаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі