У Вялікабрытаніі з'явілася 5-кілаграмовая манета

25/11/2019 - 14:34

У Вялікабрытаніі з'явілася 5-кілаграмовая манета — самая вялікая з усіх, якія былі дагэтуль у гэтай краіне. Каралеўскі манетны двор выпусціў яе ў некалькіх варыянтах: 12 манет маюць у сплаве па адным кілаграме золата, 225 — па дзве ўнцыі золата. На манеце змешчана выява Уны, гераіні паэмы Эдмунда Спенсара, і льва, які яе суправаджаў. Апошні сімвалізуе народ Вялікабрытаніі, а Уна — англійскую каралеву Вікторыю (1819 — 1901), інфармуе meduza.io.

The Royal Mint / Zuma / ТАСС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі