У Вялікабрытаніі прайшлі выпрабаванні лятаючага таксі (фота, відэа)

12/09/2018 - 07:54

У Вялікабрытаніі прайшлі выпрабаванні электрычнага лятаючага таксі аэракасмічнай кампаніі Vertical. Аўтамабіль нагадвае верталёт — узлятае і прызямляецца вертыкальна. Максімальная хуткасць — 300 км/г. У салоне могуць быць да чатырох пасажыраў. Пакуль таксі можа праляцець да 150 кіламетраў, у планах павялічыць гэтую лічбу да 800 км. Што тычыцца серыйнай вытворчасці, то яна можа пачацца толькі праз некалькі гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі