У Віцебску вандалы разграмілі падземны пераход (фота)

24/02/2017 - 14:38

У Віцебску на скрыжаванні вуліц Церашковай, Броўкі і Маскоўскага праспекта вандалы разграмілі падземны пераход. Як інфармуе сайт news.vitebsk.cc, нядаўна ён быў адрамантаваны. І вось цяпер невядомыя разбілі каля 40 абліцавальных керамічных плітак (яны былі замацаваныя на металічным каркасе). Паколькі відэакамераў у пераходзе няма, знайсці вандалаў будзе складана.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі