У Віцебску каля гімназіі п'яны кіроўца на "Audi" наехаў на прыпаркаваныя машыны

05/06/2019 - 07:05

У Віцебску каля адной з гімназій п'яны кіроўца на "Audi А6" наехаў на прыпаркаваныя машыны. Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў аўторак, 4 чэрвеня. Як адзначае прэс-служба ДАІ, 41-гадовы кіроўца "пры выбары хуткасці не ўлічыў асаблівасці транспартнага сродку". У выніку пашкоджанні атрымалі "Peugeot" і "Citroen Ksara Picasso". Ніхто з людзей не пацярпеў. Парушальнік ад медасведчання адмовіўся. Найхутчэй мужчыну аштрафуюць і пазбавяць пасведчання кіроўцы. ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

ДАІ

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі