Інкасатарскі аўтамабіль "Ашчадбанка" / ukranews.com
Семярых украінскіх інкасатараў на двух аўтамабілях "Ашчадбанка" затрымалі ў Венгрыі па падазрэнні ў адмыванні грошай. Пра гэта заявілі падатковая і мытная служба Венгрыі, перадае hromadske.ua.
Таксама паведамляецца, што сярод затрыманых ёсць генерал украінскай спецслужбы ў адстаўцы.
Раней паведамлялася, што ў інкасатарскіх машынах везлі 40 мільёнаў долараў, 35 мільёнаў еўра і 9 кілаграмаў золата. У Венгрыі пацвердзілі, што затрыманыя аўто былі часткай запланаванай транспарціроўкі каштоўнасцяў з Аўстрыі ва Украіну. Аднак афіцыйных тлумачэнняў, у якім кантэксце ўзнікла падазрэнне наконт адмывання грошай, не з'явілася.
Улады Венгрыі сцвярджаюць, што пра пачатак расследавання адразу паведамілі ўкраінскаму консульству.
Як паведамлялася раней, міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга ацаніў затрыманне інкасатараў як захоп закладнікаў. Украіна накіравала Венгрыі афіцыйную ноту з патрабаваннем неадкладнага вызваліць супрацоўнікаў "Ашчадбанка". Таксама афіцыйны Кіеў плануе звярнуцца ў Еўрапейскі Саюз "з запытам на выразную кваліфікацыю незаконных дзеянняў Венгрыі, захопу закладнікаў і рабавання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут