У вайсковую часць у Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага Мелітопаля

12/06/2024 - 17:47

Зброю прапаноўвалі ўзяць у рукі / minsknews.by

У вайсковую часць 5448 унутраных войскаў МУС Беларусі ў Мінску прыязджала "дэлегацыя" з акупаванага расіянамі ўкраінскага горада Мелітопаля. Як паведамляе minsknews.by, яна складалася з моладзі: 32 студэнтаў і школьнікаў. Для хлопцаў і дзяўчат наладзілі экскурсію ў Цэнтральны музей унутраных войскаў МУС РБ, дзе ім прапаноўвалі патрымаць у руках зброю. А пасля гасцям паказалі, як рыхтуецца змена для сілавікоў у "ваенна-патрыятычным клубе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі