У воінскай часці ў Хабараўскім краі РФ быў выбух — ёсць загінулы і параненыя

12/05/2022 - 08:13
На месца здарэння выязджалі пажарныя / khabara.ru

Адзін чалавек загінуў і сямёра пацярпелі падчас выбуху пораху ў адной з воінскіх часцей у Хабараўскім краі Расіі.

"Там воінская часць, нешта выбухнула. Адзін загінуў, некалькі чалавек пацярпела. Яны дастаўленыя ў бальніцу", — цытуе ТАСС крыніцу ў экстранных службах рэгіёна. 

Паводле слоў іншай крыніцы ТАСС, інцыдэнт адбыўся падчас разгрузкі боепрыпасаў. Пажару ўжо няма, але на месца выязджалі "пажарная служба воінскай часці і адно аддзяленне ад пажарных раёна".

Загінуў салдат тэрміновай службы, удакладняе хабараўскі рэсурс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі