У Варшаве заявілі, што мэта Польшчы — заахвоціць Беларусь, каб яна мянялася

03/02/2020 - 08:17

У Варшаве заявілі, што мэта Польшчы — заахвоціць Беларусь, каб яна мянялася. "Мяркую, што Беларусь — гэта ў найбліжэйшыя гады адзін з нашых абсалютных прыярытэтаў", — сказаў у інтэрв'ю газеце "Rzeczpospolita" намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі. Ён мяркуе, што польскім уладам трэба памятаць пра Беларусь, кіраўнік якой "шукае пэўнай прапановы з Захаду" і "не пагадзіўся на поўнае аб'яднанне з Расіяй". "Калі мы не зробім Беларусі рэальнай прапановы партнёрскіх адносін, у нас не будзе шанцу звязаць яе з ядром Цэнтральнай Еўропы", — заявіў Яблонскі.

Польскі дыпламат мяркуе, што збліжэнне з Беларуссю можа ісці па двух шляхах. Першы — паставіць афіцыйнаму Мінску умовы, якія ён мусіць выканаць, каб стаць партнёрам Захаду. Другі — дзейнічаць пакрокава, у адказ на паступовыя палітычныя рэформы ў Беларусі. Пры гэтым Павел Яблонскі прызнае, што немагчыма сілай прымусіць беларускія ўлады да пераменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі