У так званую "ЛНР" прывезлі 100 беларускіх ноўтбукаў і чатыры трактары

27/09/2023 - 06:15

"ЛНР" перадалі беларускія ноўтбукі і трактары / тг-канал Леаніда Пасечніка

100 беларускіх ноўтбукаў і чатыры трактары перадаў каледжам так званай "ЛНР" дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе ТАСС.

Ноўтбукі перадалі 16 сельскагаспадарчым каледжам. А трактары "Беларус" дасталіся толькі чатыром каледжам. Па словах Мезенцава, гэта гуманітарная дапамога, перададзеная па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Таксама Мезенцаў перадаў студэнтам каледжа кнігі "Тэрміну даўнасці не маюць... Злачынствы фашызму супраць народаў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.". 

"ЛНР" перадалі беларускія ноўтбукі і трактары / тг-канал Леаніда Пасечніка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі