У сутыкненні грузавіка і мікрааўтобуса каля Барысава загінулі 2 чалавекі

21/04/2017 - 17:40

21 красавіка ў Барысаўскім раёне ў сутыкненні грузавіка Renault і мікрааўтобуса Volkswagen Multivan загінулі 2 чалавекі. ДТЗ адбылося каля 16.30 на 452-м кіламетры аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Пасля сутыкнення абодва аўтамабілі апынуліся ў кювеце. Як інфармуе БЕЛТА, загінулыя ехалі ў мікрааўтобусе. Яшчэ адзін чалавек у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі