"Вы такі казачнік!". У судзе па "справе Коржыча" дапытваюць абвінавачаных

12/09/2018 - 08:15
Фота: Еўрарадыё

У Мінску працягваюцца судовыя паседжанні па крымінальнай справе аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне выстаўлена тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. 11 верасня суд пачаў іх допыт. Першым выступіў Бараноўскі. Ён распавёў суду, што ў КДБ яго прымушалі да дачы паказанняў, а падчас службы сяржанты "атрымлівалі больш, чым салдаты". Таксама ён згадаў, што праходзіў пацярпелым па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Сукавенкі, камандзіра роты, у якой служыў.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжылася паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі