У Судане прадухілілі ваенны пераварот праз тры месяцы пасля змены ўлады

12/07/2019 - 07:52
Фота Reuters

Ваенны савет Судана абвясціў, што прадухіліў спробу ваеннага перавароту, паведамляе Associated Press. Затрыманыя па меншай меры 16 афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў спробе перавароту, у тым ліку лідэр паўстанцаў.

11 красавіка ў Судане змянілася ўлада ў выніку ваеннага перавароту. Прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра адправілі пад арышт. Пераварот здарыўся на фоне акцый пратэсту, якія праходзілі ў краіне са снежня 2018 года.

У снежні 2018 года Амар ал-Башыр знаходзіўся з візітам у Беларусі, гэта была трэцяя сустрэча лідэраў Беларусі і Судана. У 2017 годзе, падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Хартум, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб прамысловай кааперацыі, пастаўках беларускай тэхнікі, гуманітарным супрацоўніцтве, а таксама ў сферах энергетыкі, навукі ды іншых. Паміж краінамі быў заключаны кантракт на пастаўку ў Судан тэхнікі "Амкадор". У 2018 годзе да пастаўкі рыхтавалі 190 універсальных пагрузчыкаў для камунальных службаў Хартума.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі