У суд па "справе Вясны" выклікалі "хуткую" для палітвязня Лабковіча

10/01/2023 - 13:19
Палітвязні Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч у судзе / sb.by

У суд па "справе Вясны" выклікалі "хуткую" для палітвязня Уладзіміра Лабковіча. Як піша sb.by, ён заявіў, што кепска сябе адчувае (напярэдадні была высокая тэмпература), і прасіў перанесці пасяджэнне, але суд адмовіў. З СІЗА № 1 паведамілі, што па стане на раніцу аўторка "стан здароўя Лабковіча быў здавальняючым, удзельнічаць у пасяджэнні ён мог".

Пасля перапынку на абед Уладзімір Лабковіч зноў паскардзіўся, што кепска сябе адчувае. Ён запатрабаваў, калі не будзе аб'яўлены перапынак, выклікаць "хуткую", што і было зроблена. Медыкі агледзелі палітвязня і заявілі, што ён можа ўдзельнічаць у судовым пасяджэнні.

Суд над праваабаронцамі і палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам пачаўся ў Мінску ў Ленінскім судзе 5 студзеня. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Сваёй віны яны не прызналі.

Палітвязні па-ранейшаму ў кайданках. Хадайніцтвы аб іх зняцці адхіляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі