Клешч, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі сёлета ўжо зарэгістравалі першыя выпадкі ўкусу кляшчоў. Пра гэта паведаміла загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Улада Запольская.
У студзені былі два такія выпадкі — у Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Укусы кляшчоў былі зарэгістраваныя пры работах у сельскагаспадарчых пабудовах.
У лютым укусаў не было. Але калі спадуць маразы, то ўсё цыклічна адновіцца, кажа спецыяліст.
Кляшчы спакойна зімуюць у стане анабіёзу пад снегам і ў падсцілцы з апалай лістоты. З прыходам тэмператур вышэй за 5 градусаў цяпла яны выйдуць вонкі.
Дарэчы, у Беларусі ёсць тэрыторыі, дзе актыўнасць кляшчоў фіксуецца круглы год: гэта цёплыя тэрыторыі Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Штогод да медыкаў з нагоды ўкусаў кляшчоў звяртаецца каля 30 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут