У стартавым матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі "Мінск" перамог "Арсенал"

26/05/2022 - 18:46

У чацвер стартаваў 10-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" выйграў у "Арсенала" — 2:0. Па адным голе забілі Уладзімір Хвашчынскі і Кірыл Чарнавок.

27 траўня згуляюць "Іслач" і "Днепр", "Слуцк" і "Гомель". У суботу адбудуцца матчы брэсцкага "Дынама" і БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" і мінскага "Дынама", "Шахцёра" і "Віцебска". На нядзелю прызначаны матчы "Энергетыка-БДУ" і "Славіі", "Нёмана" і "Белшыны".

У першынстве лідыруе БАТЭ — 20 ачкоў пасля 8 матчаў, "Энергетык-БДУ" мае 19 балаў пасля 9 паядынкаў, а "Мінск" таксама 19 пасля 10-ці. У мінскага "Дынама" 18 ачкоў пасля дзевяці матчаў. Дзейны чэмпіён салігорскі "Шахцёр" з 15 ачкамі займае пятае месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі