У так званай "справе баевікоў" яшчэ двум затрыамным выставілі абвінавачанне ў навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках. Як паведамляе Радыё "Свабода", гэта Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў.
Пра абвінавачанне Віктару Данілаву журналістам паведаміла яго нявеста Юля Букштыновіч. Напярэдадні з Данілавым бачыўся адвакат — ён і прынёс гэтую вестку блізкім Віктара.
Пра абвінавачанне, выстаўленае Андрэю Дундукову, яго жонка даведалася з ліста, які прыйшоў ад мужа з турмы.
Такім чынам, вядома, што абвінавачанне выстаўленае 16 затрыманым:
Аляксей Абрамаў
Андрэй Бяляўскі
Юрый Гурын
Віктар Данілаў
Зміцер Дашкевіч
Андрэй Дундукоў
Іван Кавальчук
Андрэй Комлік-Ямацін
Міраслаў Лазоўскі
Мікалай Міхалькоў
Дзмітрый Новік
Яўген Палтаржыцкі
Сяргей Пальчэўскі
Уладзімер Румянцаў
Сяргей Стрыбульскі
Алесь Яўдаха
На працягу апошніх дзён спецслужбы адпусцілі дзевяць з раней затрыманых чалавек, якіх падазравалі ў падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках.