У Слоніме вайскоўцаў тэрміновай службы агітавалі ўступаць у міліцыю

23/09/2024 - 17:12

Міліцыя шукае папаўненне сярод цяперашніх вайскоўцаў / diatlovonews.by

У Слоніме вайскоўцаў тэрміновай службы агітавалі ўступаць у міліцыю. У мясцовай вайсковай часці 33933 прайшла "прафарыентацыйная сустрэча". На яе сабралі больш за 300 чалавек, у тым ліку і тых, хто звальняецца ў запас у кастрычніку-лістападзе. Агітавалі вайскоўцаў прадстаўнікі слонімскай і дзятлаўскай міліцыі, у тым ліку і "ідэолагі". А з патэнцыяльнымі кандыдатамі на службу правялі індывідуальныя гутаркі, піша дзятлаўская раённая газета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі