У Славакіі пасажырскі цягнік пратараніў аўтобус: загінулі 7 чалавек

28/06/2024 - 08:49

На месцы здарэння / facebook.com/policiaslovakia

Сем чалавек загінулі ў выніку аварыі, якая адбылася на чыгуначным пераездзе ў Славакіі. Напярэдадні вечарам тут пасажырскі цягнік (ён ехаў з Прагі ў Будапешт) урэзаўся ў рэйсавы аўтобус. На момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся 8 пасажыраў і кіроўца.

Выданне MY Nové Zámky піша, што аўтобус першапачаткова стаяў на пераездзе і чакаў, пакуль праедзе першы цягнік. Пасля таго як адкрыўся шлагбаўм, аўтобус заехаў на пераезд, дзе яго пратараніў другі цягнік. Аўтобус у выніку разарвала на дзве часткі: адна засталася на пераездзе, а другую адкінула на дзясяткі метраў.

Акрамя загінулых ёсць і пацярпелыя. Пяць чалавек з траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцы, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых — кіроўца аўтобуса і кіроўца цягніка. Пасажыры цягніка не пацярпелі. У момант аварыі ў экспрэсе знаходзіліся каля 200 чалавек.

Міністр унутраных спраў краіны Матуш Шутай Эштак заявіў, што цяпер праваахоўнікі спрабуюць высветліць прычыну аварыі.

Аўтобус разарвала на дзве часткі / facebook.com/policiaslovakia
На месцы здарэння / тут і далей фота mynovezamky.sme.sk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі