У школьным падручніку пераблыталі гербы Гомеля і Гродна (фота)

15/12/2017 - 19:14

У школьным падручніку па матэматыцы для 4 класа пераблыталі гербы Гомеля і Гродна. Сканы старонак змясціў сайт newgrodno.by. Цікава, што падручнік быў надрукаваны яшчэ ў 2014 годзе, але памылку заўважылі толькі цяпер. У выходных дадзеных адзначаецца, што выданне Нацыянальнага інстытута адукацыі дапушчана да друку Міністэрствам адукацыі. Кніга выйшла накладам 49 тысяч асобнікаў.

Новы падручнік выйдзе ў 2018 годзе і ўжо без памылкі.

Фота: newgrodno.by
Фота: newgrodno.by
Фота: newgrodno.by
Фота: newgrodno.by
Фота: newgrodno.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі