У Севераданецку пад кантролем украінскага войска застаўся толькі завод "Азот"

20/06/2022 - 19:23

Баі ў Севераданецку цяпер адбываюцца ў прамзоне, украінскія войскі кантралююць толькі тэрыторыю завода "Азот". Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Паводле яго слоў, якія перадае hromadske.ua, расійскія войскі пачалі шырокамаштабны наступ у вобласці, пад агнём апынуліся ўсе свабодныя населеныя пункты Луганшчыны. 

Найбольш ад масаваных расійскіх абстрэлаў цягам 20 чэрвеня пацярпеў Лісічанск, кажа Гайдай. 

Расіяне змаглі зайсці ў Севераданецк напрыканцы траўня. З таго часу ў горадзе ідуць жорсткія вулічныя баі. Байцы УСУ замацаваліся ў прамзоне, як у Марыупалі. 

Разам з вайскоўцамі на тэрыторыі завода знаходзяцца і мірныя жыхары. Па словах віцэ-прэм'ера Украіны Ірыны Верашчук, там знаходзіцца каля 300 грамадзянскіх асоб. Пры гэтым большасць адмаўляецца эвакуявацца, хаця ёсць і тыя, хто хоча выехаць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі