У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, а месцамі і навальніцы

16/05/2023 - 20:40
Падчас навальніцы / pixabay.com

Уначы ў сераду, 17 траўня, дажджы чакаюцца на захадзе Беларусі. Раніцай і ўдзень яны магчымыя ў многіх раёнах краіны. Месцамі прагназуюцца навальніцы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +5 да +11 (у Мінску, — 8-10 цяпла, на поўдні — да +15), у дзённыя гадзіны — ад +13 на захадзе да +27 на ўсходзе (у сталіцы — ад +22 да +24 градусаў).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі